Беларусь — ЗША: яднанне рок-н-ролам — стрым з Вольскім і Пугачам
Беларускія музыканты раз-пораз наведвалі ЗША з канцэртамі і імпрэзамі. Але такая з’ява, як паўнавартасны тур па гарадах Злучаных Штатаў, — такім беларускіх рокераў асабліва не балавалі. Але нарэшце здарылася: у тур па пяці найбуйнейшых гарадах ЗША выпраўляюцца адразу два знакавыя беларускія рок-гурты — VOLSKI і J:МОРС. Што адметна, будзе падчас гэтага “Паўночнаамерыканскага тура” не толькі музыка, але і нацыянальная ідэя ў выглядзе прэзентацыі кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы”.
Чым адметны гэты тур для беларускіх музыкантаў і ці рыхтуюць яны адмысловыя “амерыканскія” праграмы? Як рок-музыка спрыяе салідарнасці і паразуменню паміж народамі? Як эміграцыя ўплывае на творчасць і на культуру ўвогуле? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць франтмены гуртоў VOLSKI Лявон Вольскі і J:МОРС Уладзімір Пугач.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.