Беларуса-палітуцекача Макарыя Малахоўскага выдалілі з базы Інтэрпола

Беларуса-палітуцекача Макарыя Малахоўскага выдалілі з базы Інтэрпола

Імя беларуса Макарыя Малахоўскага выдаленае з базы вышуку Інтэрпола. Пра гэта ў сацсетках паведаміў адвакат Алесь Міхалевіч, які спецыялізуецца на пытаннях экстрадыцыі і Інтэрпола.

"Мы атрымалі ліст ад Генеральнага сакратарыята Інтэрпола, які пацвярджае выдаленне дадзеных Макарыя з базы міжнароднага вышуку",піша Міхалевіч.

Сёлета ў верасні Макарыя Малахоўскага затрымалі ў Польшчы, бо ён быў унесены ў базу вышуку Інтэрполу па запыце з Беларусі. На наступны дзень хлопец быў вызвалены, бо крымінальная справа супраць яго, як высветлілася, можа быць палітычна матываванай. 

З Беларусі ў Польшчу Малахоўскі трапіў у лістападзе 2020-га па гуманітарнай візе. На радзіме на яго пачалі крымінальную справу за "гвалт або пагрозу гвалту" супраць сілавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі