Беларуса судзяць у Казахстане за аварыю з васьмю ахвярамі
Наступствы аварыі ў Казахстане
Беларускага кіроўцу судзяць у Казахстане за жахлівае ДТЗ з 8 ахварамі. Аварыя здарылася ў жніўні 2024 года на трасе Самара — Шымкент, піша informburo.kz.
Фура, якой кіраваў 37-гадовы грамадзянін Беларусі Сяргей Салаўёў, сутыкнулася з мікрааўтобусам, у якім ехалі гульцы дзіцячай футбольнай каманды. Загінулі ўсе, хто быў у бусе: трое дарослых і пяцёра непаўналетніх.
Паводле версіі абвінавачання, беларус пайшоў на абгон, не пераканаўшыся ў бяспецы манеўру. Яго фура выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з бусам. Абвінавачаны прызнаў віну, не мог стрымаць слёз і папрасіў прабачэння ў сваякоў загінулых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.