Беларусам пагражаюць два новыя вірусы грыпу

У Беларусі ў гэтым эпідсезоне чакаецца цыркуляцыя двух новых варыянтаў віруса грыпу, паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Глінская, перадае БЕЛТА.

"У бягучым эпідсезоне чакаем, што ў Беларусі будуць цыркуляваць два варыянты віруса грыпу, з якімі мы яшчэ не сутыкаліся. У сувязі з гэтым склад вакцын памяняўся. Таму ў гэтым годзе асабліва мэтазгодна сфармаваць абарону супраць захворвання з дапамогай прышчэпкі", - сказала Ірына Глінская.

Паводле яе слоў, у першую чаргу прышчапіцца ад грыпу неабходна людзям, якія ўваходзяць у групу рызыкі: асобы, старэйшыя за 65 гадоў, цяжарныя жанчыны і дзеці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі