"Беларусбанк" з 20 чэрвеня вярнуў спажывецкае крэдытаванне
"Беларусбанк" з 20 чэрвеня вярнуў спажывецкае крэдытаванне. Што праўда, стаўкі драконаўскія: да 22% гадавых.
Пад такую стаўку можна ўзяць спажывецкі крэдыт на тэрмін да 5 гадоў. Овердрафтны крэдыт (калі сканчаюцца грошы на рахунку) будзе каштаваць 21% гадавых. А стаўка па крэдытах на адукацыю і на набыццё беларускіх тавараў складае 19,75%.
Нядаўна "Беларусбанк" заявіў аб зніжэнні працэнтных ставак па крэдытах на нерухомасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.