Беларуска Марыя Мамашук гарантавала сабе медаль Алімпіяды

Беларуска Марыя Мамашук гарантавала сабе медаль Алімпіяды

Беларуска Марыя Мамашук гарантавала сабе медаль Алімпіяды ў Рыа. У паўфінале алімпійскага турніру па вольнай барацьбе ў вагавай катэгорым да 63 кг яна перамагла амерыканку расійскага паходжання Алену Піражкову — 3:2. Мамашук выйшла ў фінал, а гэта, як мінімум, срэбра!

Нагадаем, у 1/8 фіналу Мамашук выйграла ў Кацярыны Ларыёнавай з Казахстана — 8:2, у 1/4 фіналу перамагла Катарыну Ёхансан са Швецыі — 7:2.

Фінал адбудзецца сёння ў 23.50, сачыце за трансляцыяй на тэлеканале "Беларусь 5". Саперніца — Рысака Каваі з Японіі.

Беларуска Васіліса Марзалюк у вагавай катэгорыі да 75 кг не змагла прабіцца ў фінал. У паўфінале яна саступіла канадцы Эрыцы Элізабет Вібе — 0:3. У 1/8 фіналу Марзалюк перамагла Ванесу Вескан з Францыі — 5:0, у чвэрцьфінале яна выйграла ў чэмпіёнкі свету, галоўнай прэтэндэнткі на алімпійскае золата амерыканкі Адэлін Марыі Грэй — 4:1. Паколькі часу на адпачынак было вельмі мала, верагодна, цяжкі паядынак з Грэй і адбіўся на выступленні Васілісы ў 1/2 фіналу. Цяпер жа яе чакае паядынак за бронзу. Ён пачнецца ў 0.15, трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі