Беларуска Таццяна Халадовіч выступіць у фінале кідання кап'я

Беларуска Таццяна Халадовіч выступіць у фінале кідання кап'я

Беларуска Таццяна Халадовіч выступіць у фінале кідання кап'я на Алімпіядзе ў Рыа. Кваліфікацыйную мяжу яна пераадолела ўжо пасля першай спробы — 63,78 метра. На папярэднім этапе ў Халадовіч — пятае месца. А вось беларуска Таццяна Корж у фінал не патрапіла, яна не змагла кінуць кап'ё далей за 56,16 метра.

Фінальныя спаборніцтвы ў кіданні кап'я пройдуць у ноч з 18 на 19 жніўня, пачатак у 1.10 паводле беларускага часу.

Як паведамляла Еўрарадыё, у ліпені Халадовіч выйграла залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Амстэрдаме. Яна паказала вынік 66 метраў 34 сантыметра — новы рэкорд Беларусі. Тады беларуская спартсменка заявіла, што "можа і больш".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі