Беларуска-ўкраінская каманда запусціла сэрвіс для пошуку працы за мяжой

Каманда з 11 чалавек, у якой працуюць украінцы, палякі і беларуска, у траўні гэтага года запусціла ў тэставым рэжыме стартап Eurtime.com. Дзякуючы гэтаму сэрвісу грамадзяне Беларусі, Украіны, Расіі і Малдовы змогуць шукаць працу непасрэдна ў Польшчы, Нямеччыне, Вялікабрытаніі і Чэхіі.

Кампанія афіцыйна зарэгістраваная ў Польшчы і кіруе ёй украінец Пётр Чуйко. Для кандыдатаў на працу карыстанне сэрвісам бясплатнае, а для наймальнікаў — 14 дзён бясплатнага карыстання, а далей — платная падпіска.

Паводле інфармацыі ад адной са стваральніц з Беларусі Крысціны Карчэўскай, на сэрвісе ўжо зарэгістравалася каля 10 000 карыстальнікаў, частка з якіх — беларусы. Таксама ўжо існуюць папярэднія дамоўленасці з еўрапейскімі кампаніямі, якія гатовыя працаўладкоўваць замежнікаў з краінаў СНД.

На сайце ёсць паўнавартасная беларуская версія, зараз вядуцца апошнія працы над перакладам вакансіяў.  


Фота: flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі