Беларускае грамадзянства атрымала сям'я хлопчыка, які ўзяў інтэрв'ю ў Лукашэнкі
Сям'я Іллі Карозы атрымала беларускае грамадзянства, паведамляюць дзяржаўныя СМІ. Ілля — хлопчык з латвійскай "Academy KidsTV", які ўзяў інтэрв'ю ў Лукашэнкі на "Славянскім базары".
Паведамляецца, што цяпер ся'я жыве ў адным з віцебскіх гатэляў. Мясцовыя ўлады абяцаюць дапамагчы з жыллём і ўладкаваць маці Іллі паварыхай. Сам палетак заявіў, што хоча паступіць у кадэцкую вучэльню — "па слядах дзядоў і прадзедаў, якія раней у Расіі даслужыліся да высокіх званняў".
Як распавядала Еўрарадыё, беларуская прапаганда актыўна выкарыстоўвала сітуацыю з інтэрв'ю.
Тым часам служба бяспекі Латвіі занялася праверкай, ці няма ў дзеяннях супрацоўнікаў "Academy KidsTV" пагрозаў нацыянальнай бяспецы. А МЗС краіны заявіў, што група парушыла рэкамендацыі па бяспецы, якія давала ведамства. Пасля гэтага сям'я Карозаў перабралася ў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.