Беларускаму палітвязню прысуджана літоўская прэмія "Надзея Свабоды"
Беларускаму палітвязню Андрэю Аляксандраву прысуджана літоўская прэмія "Надзея Свабоды". Статуэтку і прэмію ўручаць калегам зняволенага журналіста, паведамляе Delfi.
"Супольнасць журналістаў Літвы з непакоем сочыць за тым, як з дапамогай рэпрэсій спрабуюць патапіць свабодныя СМІ ў Беларусі, — гаворыцца ў заяве Літоўскага саюза журналістаў. — Журналістаў садзяць у турмы, і літоўскія журналісты адчуваюць іх боль".
Андрэй Аляксандраў знаходзіцца за кратамі са студзеня 2021 года. Яго вінавацяць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "ва ўхіленні ад выплаты падаткаў" і ў "здрадзе дзяржаве". Журналісту пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Сваю віну ён адмаўляе.
Прэмія "Надзея Свабоды" была заснавана ў 2020 годзе — з салідарнасці з беларускімі журналістамі. Яе ўручэнне прымяркоўваецца да Міжнароднага дня правоў чалавека.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.