Беларуская эканамічная дэлегацыя правяла перамовы ў ЗША
На мінулым тыдні, з 6 па 10 снежня, у Вашынгтоне па запрашэнні Дзярждэпартамента ЗША знаходзілася эканамічная дэлегацыя Беларусі высокага ўзроўню, перадае БЕЛТА.
У прыватнасці, у дэлегацыю ўвайшлі намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалай Снапкоў, памочнік прэзідэнта Усевалад Янчэўскі, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва Нацбанка, Мінфіна, Мінэканомікі, іншых міністэрстваў і ведамстваў.
Паведамляецца, што беларуская дэлегацыя правяла перамовы ў ключавых урадавых агенцтвах ЗША: Дзярждэпартаменце, Міністэрстве гандлю, Сядзібе гандлёвага прадстаўніка ЗША, Федэральнай камісіі сувязі, Міністэрстве сельскай гаспадаркі, Агенцтве міжнароднага развіцця ЗША (USAID). Абмяркоўваліся пытанні эканамічнага і гандлёва-інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Адзначаецца, што дэлегацыя дасягнула прынцыповых дамоўленасцяў аб актывізацыі ўзаемадзеяння дзвюх краін у сферах фінансаў і інвестыцый, высокіх тэхналогій, сельскай гаспадаркі і энергетыкі.
Таксама прадстаўнікі Беларусі правялі працоўныя сустрэчы з кіраўніцтвам Асацыяцыі прыватнага інвеставання на рынках, якія развіваюцца, і ў найбуйнейшых амерыканскіх карпарацыях Microsoft, AGCO, Case New Holland і іншых. Там абмяркоўваліся канкрэтныя інвестыцыйныя праекты для рэалізацыі ў Беларусі.
Падчас перамоваў з намеснікам дырэктара-распарадчыка МВФ Міцухіра Фурусава абмяркоўвалася падрыхтоўка праграмы МВФ для Беларусі.