Беларуская федэрацыя цяжкай атлетыкі будзе дыскваліфікаваная на 1 год

Беларуская федэрацыя цяжкай атлетыкі будзе дыскваліфікаваная на 1 год

Беларуская федэрацыя цяжкай атлетыкі, як і федэрацыі Расіі і Казахстана, будзе дыскваліфікаваная на 1 год з-за антыдопінгавых парушэнняў. Адбудзецца гэта пасля Алімпіяды ў Рыа, заявіў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі Тамаш Аян. Паводле яго слоў, "пераправерка допінг-пробаў не завершаная", чакаецца, што адхіляць яшчэ некалькі краін.

Партал tut.by нагадвае, што дыскваліфікацыя пагражала Беларускай федэрацыі цяжкай атлетыкі яшчэ да Алімпіяды. Але тады ўдалося дасягнуць кампрамісу — прыняццё рашэння адклалі да таго часу, калі па кожным выпадку правядуць усе неабходныя юрыдычныя працэдуры.

Мяркуецца, што па выніках пераправерак допінг-пробаў алімпійскіх медалёў Лондана-2012 могуць пазбавіць беларусак Марыну Шкерманкову (вагавая катэгорыя да 69 кг) і Ірыну Кулеша (да 75 кг). Яны тады заваявалі бронзу. Допінг знайшлі і ў пробах беларусаў Дзіны Сазанавец (69 кг) ды Яўгена Жарнасека (105 кг), у якіх было 4-е і 9-е месцы адпаведна.

Калі расійскія цяжкаатлеты не былі дапушчаныя да ўдзелу ў Рыа, дык беларускія там выступалі і заваявалі два срэбра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі