Беларуская студэнтка просіць МЗС вывезці яе з Кітая

Беларуская студэнтка просіць МЗС вывезці яе з Кітая

Студэнтка журфаку БДУ Настасся Міхальчук просіць беларускіх дыпламатаў дапамагчы выехаць з Кітая, перадае "Белсат". 

21-гадовая ўраджэнка Брэста ў верасні прыехала ў Хэнаньскі ўніверсітэт па праграме абмену. 

"Правінцыя, у якой размяшчаецца ўніверсітэт, называецца Хэнь-Ань. Яна мяжуе з правінцыямі Шань-Сі, Ань-Хуэй, а таксама Ху-Бэй (эпіцэнтр каранавіруса — Рэд.). Сюды прыехалі каля 20 чалавек. А калі пачалася ўся гэтая заварушка з каранавірусам, 5 студэнтаў вярнуліся ў Беларусь", — кажа дзяўчына.

Студэнтка гаворыць, што студэнты, якія не выехалі адразу, разгубленыя. Авіяквіток каштуе каля 700 долараў. "Грошай на дарагія авіяквіткі няма. Ехаць на цягніку ў Чжэнчжоў, каб дабрацца да Пекіна — гэта значыць рызыкаваць. Я тыднямі сяджу ў пакоі інтэрната. Выходжу толькі па прадукты ў краму. Сёння з гэтай крамы хуткая забрала двух чалавек з падазрэннем на каранавірус", — дзеліцца яна перажываннямі.

Міхальчук кажа, быццам у беларускай амбасадзе ёй заявілі, што вывезці не могуць. "Калі б я была ў правінцыі Ху-Бэй, дык "была б іншая размова". У Хэнь-Ані некалькі сотняў зарэгістраваных выпадкаў заражэння. Я не ведаю што мне рабіць. Нас проста тут кінулі", — кажа дзяўчына.

Беларуска просіць МЗС дапамагчы студэнтам БДУ выехаць з Кітая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі