Беларускі Альфа-Банк прыпыніў SWIFT-пераводы ў доларах

Беларускі Альфа-Банк прыпыніў SWIFT-пераводы ў доларах

Беларускі Альфа-Банк часова прыпыніў SWIFT-пераводы ў доларах. Пра гэта паведамілі карыстальнікі, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі.

У каментары devby.io прэс-служба банка заявіла, што 8 красавіка магчымасць пераводаў у доларах будзе адноўленая.

Сённяшнія праблемы ў банку патлумачылі тым, што "банкі-карэспандэнты разбіраюцца ў абмежаваннях, якія ўчора ўвялі ЗША" супраць расійскага Альфа-Банка. 

У беларускім банку запэўніваюць, што амерыканскія санкцыі іх не закрануць, бо беларускі Альфа-Банк — гэта асобны бізнес у складзе міжнароднага кансорцыўму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі