Беларускі атлет Іван Ціхан молатам спыніў "Мерседэс" з рабаўнікамі (відэа)
Ён зняўся ў рэкламным роліку, у якім прадэманстраваў сваю цяперашнюю спартыўную форму.
Беларускі атлет Іван Ціхан молатам спыніў "Мерседэс" з рабаўнікамі. Ён зняўся ў рэкламным роліку, у якім прадэманстраваў сваю цяперашнюю спартыўную форму. Як піша "Прессбол", ролік здымаўся ў Гродне. Паводле сюжэту, на Ціхана напалі рабаўнікі і забралі ў яго кейс "з каштоўнымі рэчамі". Аднак ён эфектна вярнуў яго.
Беларускаму кідальніку молата Івану Ціхану днямі споўнілася 39 гадоў. Ён — трохразовы чэмпіён свету, чэмпіён Еўропы, прызёр Алімпійскіх гульняў. З-за допінг-скандалу і дыскваліфікацыі Ціхан ужо тры гады не выступаў на спаборніцтвах, аднак трэніраваўся самастойна.