Беларускі біятланіст Чапелін зноў знік — не даехаў да фінішу

Беларускія біятланісты выступілі няўдала: Сяргей Новікаў быў 31-м (хаця і дакладна страляў), Аляксандр Дарожка — 45-м (1 промах), Юрый Лядаў — 57-м (без промахаў). А вось Уладзімір Чапелін, у якога на другім агнявым рубяжы былі два промахі, на фініш не прыехаў. Гэта ўжо другі такі выпадак з ім у студзені сёлета.



Нагадаем, у эстафеце 4х7,5 км у Рупольдзінгу Уладзімір Чапелін сышоў з дыстанцыі пасля таго, як на другім рубяжы таксама зарабіў два штрафныя кругі. Беларус сышоў са стрэльбішча, а на фінішы так і не з'явіўся. Нібыта, падчас падзення ён пашкодзіў вінтоўку, а да новай так і не прыстасаваўся.



Адзначым, што ў сённяшняй гонцы перамог немец Сімон Шэмп, на другім месцы — італьянец Лукас Хофер, на трэцім — яшчэ адзін нямецкі біятланіст Арнд Пайфер.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі