Беларускі рубель у пятніцу ўмацаваўся ў адносінах да ўсіх асноўных валютаў

Беларускі рубель у пятніцу ўмацаваўся ў адносінах да ўсіх асноўных валютаў

У чацвер, 14 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Усе асноўныя валюты знізіліся адносна беларускага рубля.

Курс долара ЗША паменшаў — з 2,0277 да 2,0257 беларускага рубля, курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,3963 да 2, 3882 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4405 беларускага рубля (у чацвер — 3,4534).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,29%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 14 снежня курс долара ЗША знізіўся з 2,0378 да 2,0277 беларускага рубля, а курс еўра вырас з 2,3937 да 2,3963 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі