Беларускі суд прызнаў "экстрэмісцкім" світшот з надпісам "Кусь за Беларусь"

Пад забарону трапіў і світшот з катом у кароне і з надпісам "Кусь за Беларусь" / horde.me
Пад забарону трапіў і світшот з катом у кароне і з надпісам "Кусь за Беларусь" / horde.me

Спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў", які складаюць беларускія ўлады, на днях істотна папоўніўся. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 30 верасня ацэньваў змесціва некаторых міжнародных пасылак. У спісе было  каля 70 пазіцый, у тым ліку паштоўкі, майкі, часопісы, налепкі, кубкі і іншыя сувеніры, паведамляюць праваабаронцы.

У выніку "экстрэмісцкімі", сярод іншага, былі прызнаныя каляндар "Не маўчы па-беларуску" за 2021 год, паштоўка з тэкстам "Там жыццё рай, дзе свабоды край", налепка "Верым! Можам! Пераможам!", магніт з аўтазакам "Wеlсоme tо Веlагus", а таксама світшот з катом у кароне і з надпісам "Кусь за Беларусь" і часопіс "Казкі-Краскі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі