Беларускі зноў павялі ў тэнісным матчы Кубка федэрацыі — 2:1
Беларускія тэнісісткі зноў павялі ў ліку ў матчы Кубка федэрацыі супраць зборнай Славакіі. У трэцім адзіночным паядынку сустрэліся Арына Сабаленка і Ганна Шмідлава: гульня скончылася ўпэўненай перамогай беларускі — 6:3, 6:4.
Цяпер лік у матчы стаў 2:1.
Раней Аляксандра Сасновіч перамагла Яну Чэпелаву — 7:6 (8:6), 7:5, а затым Арына Сабаленка саступіла Вікторыі Кужмавай — 2:6, 6:2, 6:7 (5).
У чацвёртым паядынку Сасновіч сустрэнецца з Кужмавай. Затым адбудзецца парная гульня тандэмаў Вера Лапко / Лідзія Марозава і Яна Чэпелава / Вікторыя Кужмава.