Беларускім фехтавальнікам дазволілі ўдзел у міжнародных турнірах

Фехтаванне, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) зняла санкцыі са спартоўцаў з Беларусі і Расіі і дазволіла ім удзельнічаць у камандных спаборніцтвах пад сваёй эгідай.
Аднак спартоўцы павінны мець нейтральны статус, адзначае прэс-служба федэрацыі. Выступаць яны могуць пад сцягам FIE ужо сёлета.
У 2023 годзе Міжнародная федэрацыя фехтавання забараніла выступы ўсіх беларускіх і расійскіх спартоўцаў і афіцыйных асобаў. Сяброўства беларускай і расійскай федэрацый фехтавання ў FIE было прыпыненае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.