Беларускім студэнтам за мяжой хочуць адмяніць адтэрміноўку ад войска
Беларускім студэнтам за мяжой адменяць адтэрміноўку ад войска / ria.ru
У Беларусі плануецца адмяніць адтэрміноўку ад войска для студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой. Адпаведныя папраўкі ў заканадаўства разглядаюцца ў Палаце прадстаўнікоў, перадае БЕЛТА.
Першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч заявіў, што такія ж нормы існуюць у суседніх краінах: "У нашых суседзяў, калі яны едуць вучыцца за мяжу, таксама няма адтэрміновак. Мы прыводзім заканадаўства ў адпаведнасць з тым, што ёсць у нашых суседзяў. У нас павінны быць роўныя правы і магчымасці".
Разам з тым для некаторых студэнтаў такія адтэрміноўкі застануцца, падкрэсліў чыноўнік. Адтэрміноўку атрымаюць студэнты, накіраваныя для навучання за мяжу па замове органа дзяржкіравання або прадпрыемства па тых спецыяльнасцях, па якіх не навучаюць у Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.