Беларускія банкі ўстанавілі забараняльны курс расійскага рубля

17 снежня ў сацыяльных сетках пачала з'яўляцца інфармацыя ад некаторых карыстальнікаў, якія сутыкнуліся з праблемай здаць расійскія рублі ў мінскіх абменніках. Як высвятлілася пазней, МТБанк часова абмежаваў працу з расійскай валютай, але потым аперацыі аднавіліся. Цяпер за 1 расійскі рубель даюць толькі 115 беларускіх. Прадаюць жа яго па 185.

Падобная сітуацыя існуе нават у Беларусбанку. У адным з абменных пунктаў Еўрарадыё паведамілі, што расійскія рублі яны купляюць, але па 140 беларускіх.

Вось што кажа ў каментары Еўрарадыё эканаміст Сяргей Чалы:

"У свой час падобнае рабілі літоўскія банкі адносна беларускага рубля. Маюць права. Яны баяцца, што могуць адбыцца такія змены, што такая зделка, якая адбылася цяпер, будзе для іх стратамі ў самы бліжэйшы час. Банкі не маюць магчымасці адмовіцца ад аперацыі, таму што гэта ліцэнзійная іх дзейнасць і гэта можа быць падставай для скаргі ў Нацбанк. А ў самым горшым выпадку могуць пазбавіць ліцэнзіі. Таму яны гуляюцца з каціроўкамі".

Да таго ж можна меркаваць, што колькасць жадаючых здаць расійскі рубель на фоне яго абвалу значна вырасла, а беларускім банкам дэвальвацыйная валюта ў вялікай колькасці не патрэбна. Таму яны увялі забараняльныя курсы, каб здаваць расійскія рублі было не вельмі выгадна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі