Беларускія біятланісты паставілі рэкорд стральбы ў змяшаных эстафетах

Беларускія біятланісты паставілі рэкорд стральбы ў змяшаных эстафетах

Зборная Беларусі па біятлоне ўсталявала рэкорд дакладнасці стральбы ў змяшаных эстафетах на чэмпіянатах свету. У міксце ў Халменколене квартэт у складзе Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Уладзімір Чапелін і Аляксандр Дарожка выкарыстаў толькі адзін дадатковы патрон.

Дагэтуль рэкорд дакладнай стральбы ў гэтым відзе гонак належаў зборнай Францыі, якая на чэмпіянаце свету ў 2007 годзе выкарыстала два дадатковыя патроны.

Нягледзячы на дакладную стральбу, беларусы занялі ў гэтай гонцы толькі 9-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі