Беларускія будаўнікі ў Эквадоры не могуць атрымаць грошы

Беларускія будаўнікі ў Эквадоры не могуць атрымаць грошы

У Эквадоры ў беларускай кампаніі "Белзамежбуд" узніклі фінансавыя праблемы. Як піша сайт zautra.by, напрыканцы мінулага тыдня прадстаўнікі беларускага падрадчыка і яго супрацоўнікі нават узялі ў аблогу прыёмную віцэ-прэзідэнта Эквадора. Яны патрабуюць выплаты за працу ў рамках найбуйнейшага інвестыцыйнага праекта ў гэтай краіне.

Эквадорскую ГЭС Coca Codo Sinclair з 2009 года будуе кітайская карпарацыя Synohydro. Завяршыць гэты важны для эквадорскай эканомікі праект плануецца ў 2016 годзе. ГЭС пакрые 75% патрэбаў краіны ў электраэнергіі.

Беларуская кампанія "Белзамежбуд" выступае падрадчыкам эквадорскай дзяржаўнай Corporation Electrica del Ecuador (CELEC) па ўзвядзенні лініі электраперадач. Агульная сума кантракту складае 34 млн долараў.

Беларуская кампанія выканала ўжо 75% ад усяго зацверджанага аб'ёму работ. Аднак замест 25,5 млн долараў за зробленую працу атрымала ад заказчыка CELEC толькі 6,8 млн долараў. Паведамляецца, што запазычанасць эквадорскага боку ўжо склала паўгода і налчвае 18,7 млн ​​долараў.

Эквадорскія СМІ паведамляюць, што ад неплацяжоў найбольш пацярпелі мясцовыя супрацоўнікі "Белзамежбуду". У кампаніі працуюць 36 чалавек, чые сем'і пражываюць у раёнах, якія нядаўна пацярпелі ад землятрусу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі