Беларускія добраахвотнікі сустрэнуцца ў Кіеве з Зянонам Пазняком

Зянон Пазняк ва Украіне / t.me/belaruscentrlviv
Зянон Пазняк ва Украіне / t.me/belaruscentrlviv

Беларускія добраахвотнікі сустрэнуцца ў Кіеве з Зянонам Пазняком. Пра гэта Радыё Свабода распавёў намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук ("Ігар").

"[Сустрэча] безумоўна, будзе, — кажа ён. — Абыйсці ўвагай такую гістарычную постаць мы не можам. Большасць хлопцаў вельмі хоча пазнаёміцца і паслухаць. Для нас гэта падзея".

Лідар КХП-БНФ, кіраўнік ініцыятывы "Вольная Беларусь" ужо некалькі дзён знаходзіцца ва Украіне. У Львове на Лычакоўскіх могілках ён удзельнічаў ва ўшанаванні памяці ўдзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага. Прэс-служба палка Каліноўскага піша, што на 25 студзеня ў Кіеве запланавана сустрэча Пазняка з беларусамі і ўкраінцамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі