Беларускія фанаты англійскага “Чэлсі” падтрымалі яго банерам з вышыванкай (фота)

Беларускія фанаты англійскага “Чэлсі” падтрымалі яго банерам з вышыванкай (фота)

Беларускія футбольныя заўзятары падтрымалі англійскі футбольны клуб “Чэлсі” на яго першым матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Група аматараў футболу разгарнула на трыбуне банер, на якім эмблема клуба размяшчалася на фоне прынта з беларускім нацыянальным арнаментам, паведамляе Прессбол.

Гульня прайшла 16 лютага ў Парыжы на стадыёне “Парк дэ Прэнс”: англічане гулялі ў гасцях супраць парыжскага “Пары Сен-Жэрмен” і ў выніку саступілі з лікам 1:2. Матч у адказ пройдзе 9 сакавіка ў Лондане.

Таксама 16 лютага першы матч 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў згулялі партугальская “Беніфіка” і расійскі “Зеніт”. Вынік — 1:0. Матч у адказ пройдзе 9 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі