Беларускія гандбалісты прайгралі харватам на чэмпіянаце Еўропы (відэа)
Гэта быў стартавы матч нашай зборнай на кантынентальным першынстве, якое праходзіць у Даніі.
Толькі ў пачатку гульні беларусы вялі ў ліку — 2:0, пры гэтым не закінулі два сяміметровых. Далей харваты хутка пераламілі ход матча і пайшлі ў адрыў. Да перапынку лік быў ужо 16:11 на карысць харвацкай зборнай, а пасля фінальнага свістка — 33:22.
Лідар беларускай зборнай Сяргей Рутэнка, які прыхварэў, а пасля, нібыта, быў гатовы гуляць з харватамі, на пляцоўцы не з'явіўся. Верагодна, галоўны трэнер Юрый Шаўцоў вырашыў яго паберагчы да важнага паядынка са шведамі, які адбудзецца 15 студзеня. А 17 студзеня беларусы згуляюць з Чарнагорыяй.