Беларускія хакеісты на чэмпіянаце свету прайгралі зборнай Славакіі — 2:5
На чэпіянаце свету па хакеі ў Рызе беларуская зборная стартавала з гульні супраць каманды Славакіі. Сустрэча скончылася з лікам 5:2 (3:0, 0:0, 2:2) на карысць славакаў.
Першыя тры шайбы наша зборная прапусціла цягам першых 12 хвілінаў сустрэчы.
Толькі на 54-й хвіліне Міхаіл Стэфановіч "размачыў" лік. А яшчэ праз хвіліну Ягор Шаранговіч скараціў адрыў, забіўшы другую шайбу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.