Беларускія і брытанскія вайскоўцы правялі сумесную трэніроўку

Беларускія і брытанскія вайскоўцы правялі сумесную трэніроўку

На палігоне Ласвіда ў Віцебскай вобласці прайшла сумесная беларуска-брытанская ваенная трэніроўка. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны. 

Гэтая трэніроўка не з'яўляецца часткай ніякіх шматбаковых вучэнняў, падкрэсліў аташэ па пытаннях абароны пры Амбасадзе Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі падпалкоўнік Цімаці Уайт-Байкот. Па яго словах, беларусы, якія прымаюць удзел у спаборніцтвах Cambrian Patrol у Вялікабрытані, заўсёды паказваюць толькі высокія вынікі. 

У трэніроўцы ўдзельнічалі 28 вайскоўцаў 42-га батальёна марской пяхоты Узброеных Сіл Вялікабрытаніі. Беларусь прадстаўляюць вайскоўцы міратворчай роты 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі