Беларускія кінапраекты на Berlinale 2025: хто прэзентуе свае ідэі
У пітчынгу прымуць удзел дзевяць ігравых праектаў і адзін дакументальны
15 лютага 2025 года на Еўрапейскім кінарынку 75-га Берлінскага кінафестывалю прэзентуюць 10 праектаў беларускіх аўтараў. Мерапрыемства ўжо другі раз праводзіць Беларуская незалежная кінаакадэмія.
Адбор праектаў правялі Ірэна Кацяловіч і Ігар Сукманаў у супрацы з экспертамі з Фінляндыі і Італіі — Леэнай Пасанэн і Стэфана Тэальдзі.
У пітчынгу прымуць удзел дзевяць ігравых праектаў і адзін дакументальны:
“Жнівень” (драма): Нэла Агрэніч;
“Краіна ўцех” (драма, заснаваная на рэальных падзеях): Аляксандра С. і Міхал Мешчык;
“Лебядзіная песня Фёдара Озерава” (драмедыя): Юрый Сямашка;
“Lithuania Minor” (дакументальны): Арцём Лобач;
“Суд мёртвых” (хорар, камедыя): Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй;
“Суперпазіцыя” (драма, камедыя, абсурд): Марыя Пташка;
“Tamka 9” (драма): Улада Сянькова.
Аўтары трох праектаў ігравых фільмаў удзельнічаюць ананімна:
“Праўда” (драма, трылер);
“Раны і ўпрыгожванні” (фэнтэзі-барока, драма);
“Сфагнум” (сюррэалістычная трагікамедыя).
Berlinale — адна з галоўных сусветных кінаплатформаў, удзел беларускіх аўтараў дае ім унікальную магчымасць прадставіць свае ідэі міжнароднай супольнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.