Беларускія настаўнікі ўзялі пад апеку сына палітзняволенай гамяльчанкі

Ларыса Шчыракова з сынам Святаславам / фота з сацсетак
Ларыса Шчыракова з сынам Святаславам / фота з сацсетак

Некалькі настаўнікаў добраахвотна пагадзіліся дапамагчы з навучаннем 16-гадоваму Святаславу — сыну палітзняволенай гамяльчанкі Ларысы Шчыраковай. Пра гэта ў фэйсбуку напісала Святлана Кароль.

"Настаўнікі па фізіцы, хіміі і матэматыцы для сына Ларысы Шчыраковай знайшліся вельмі хутка. Дзякуй, родныя беларусы!" — паведаміла Святлана Кароль.

Ларысу Шчыракову, якая раней актыўна супрацоўнічала з незалежнымі СМІ, затрымалі на пачатку снежня. За некалькі месяцаў да таго яна ў сацыяльных сетках прасіла дапамагчы з вучобай яе сыну, калі яе арыштуюць.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі