Беларускія палярнікі крэатыўна павіншавалі са святам жанчын
Беларускія палярнікі крэатыўна павіншавалі са святам 8 сакавіка жанчын. Яны запісалі відэаролік пад назвай "З Антарктыды — з любоўю!", які з'явіўся ў тэлеграм-канале тэлеканала АНТ. У ім усюдыход падчас паездкі па Антарктыдзе збірае па адным палярнікаў. Пры гэтым гучаць кампазіцыі "Алісы", "Арыі", "Ласкавага мая", а таксама "Песня пра мядзведзяў". А ў канцы ўсе разам беларусы віншуюць жанчын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.