Беларускія пісьменнікі падтрымалі ўкраінскіх змагароў (заява)

Яе тэкст змясціла "Наша ніва":



"Дарагія сябры, браты і сёстры!


У гэтыя лёсавызначальныя дні і ночы ад імя пісьменнікаў Беларусі выказваем вам сваю шчырую павагу і падтрымку.



Увесь свет сочыць сёння за падзеямі ўкраінскага Майдану. Многія беларусы плячо да пляча стаяць разам з вамі ў шыхтах супраціву, сотні тысяч падтрымліваюць вас.



Салідарызуючыся са сваімі ўкраінскімі калегамі, беларускія пісьменнікі далучаюць свой голас да вольных украінскіх гімнаў і жадаюць братэрскаму народу-суседу вытрымкі, мудрасці і мужнасці на еўрапейскім шляху!



Будзьце годнымі памяці сваіх нацыянальных герояў!



Слава Украіне!



10 снежня 2013 г.".



Заяву Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў падпісалі 35 чалавек. Сярод іх — Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Ніл Гілевіч, Юрый Станкевіч, Міхась Скобла, Алесь Пашкевіч, Леанід Маракоў, Сяргей Законнікаў ды іншыя.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі