Беларускія прадпрымальнікі правядуць 27 чэрвеня аднадзённы страйк (відэа)

Рашэнне пра правядзенне страйку прыняў форум прадпрымальнікаў, які прайшоў у Мінску 24 чэрвеня. Па яго выніках старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка заявіў, што адтэрміноўка ўвядзення патрабаванняў тэхрэгламента не задаволіла прадпрымальнікаў, яна не вырашае іх праблемаў. Між іншым, высветлілася, што ў пастанове, якую рыхтуюць некалькі міністэрстваў, не прапісаныя прыватныя унітарныя прадпрыемствы. Да таго ж замест сертыфікатаў цяпер патрабуюць іншыя дакументы аб паходжанні тавара.

Каб дамагчыся зменаў у пастанову, у чацвер, 27 чэрвеня, прадпрымальнікі абвяшчаюць аднадзённы страйк і не выйдуць на працу.

Шумчанка: Страйкуюць на "Ждановічах", у Касцюковічах, Баранавічах, Полацку

Нагадаем, новы тэхрэгламент Мытнага саюзу абавязвае прадаўцоў сертыфікаваць тавары лёгкай прамысловасці і маркіраваць адзіным знакам абарачэння прадукцыі на рынку дзяржаў — чальцоў Мытнага саюза. На практыцы гэта азначае, што рэалізатар павінен аддаць на дарагую экспертызу частку таварнай партыі. Прычым пасля праверкі прадукцыя будзе непрыдатная для рэалізацыі. Гэтыя страты выклікаюць пратэст у дробных прадпрымальнікаў.

Беларускія прадпрымальнікі правялі шэраг акцый супраць тэхрэгламента. У выніку чыноўнікі паабяцалі, што яго ўвядзенне адкладуць на год. Але, як высветлілася, праблемы гэта не вырашыла.

З-за чаго прадпрымальнікі абвяшчаюць страйк?
 

Фота — bymedia.net, відэа — БелаПАН
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі