Беларускія студэнты робяць гарбату… падпольна (відэа)

Вікторыя — студэнтка з Бабруйска, якая жыве ў інтэрнаце Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Яна рызыкуе згубіць месца ў інтэрнаце за тое, што вырашыла скарыстацца электрычным чайнікам у сваім пакоі. Яна атрымала вымову ад студэнцкай рады. Такія вымовы часцей за ўсё азначаюць, што ў наступным годзе ёй давядзецца шукаць іншае жыллё.

Тым часам замежныя студэнты, якія жывуць у беларускіх інтэрнатах, не маюць такіх абмежаванняў.

Праблем з бяспекай выкарыстанне электрапрыбораў у інтэрнаце таксама не выклікае. Чаму ж студэнтам гэта забаронена?

Сюжэт зроблены ў межах праекта "Грамадзянскія ініцыятывы ў Беларусі: асобы, супольнасці, тэмы" (Мінская міжнародная Медыяшкола)

Здымкі і мантаж: Алеся Песенка, Ніна Якімовіч

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі