Беларускія ВНУ падымаюць кошт навучання

Прыём дакументаў у беларускія ВНУ пачаўся 18 ліпеня​ / @MinobrofBelarus
Прыём дакументаў у беларускія ВНУ пачаўся 18 ліпеня​ / @MinobrofBelarus

Беларускія ВНУ паднялі кошты на навучанне. У параўнанні з мінулым годам яны выраслі ў сярэднім на 10%, адзначаюць журналісты "Нашай Нівы". Так, год вучобы на дзённым вочным аддзяленні ў Беларускім дзяржаўным інстытуце інфарматыкі і радыёэлектронікі абыдзецца ў 2600-4290 рублёў — у залежнасці ад факультэта.

Адзін з самых дарагіх у БДУІР — факультэт камп'ютарных сістэм і сетак. Год навучанне тут (на 1 і 2-м курсах) абыдзецца ў 4290 рублёў (а летась было 3900 рублёў).

Белорусские вузы поднимают стоимость обучения
Кошт навучання ў БДУІР / bsuir.by

Падаражэла навучанне і ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Цяпер вучоба на першым курсе тут абыдзецца ў 3181 рубель (летась было 2892 рублі), з другога курсу год навучання будзе каштаваць 3115 рублёў.

Вучоба на вочнай форме навучання ў Лінгвістычным універсітэце (акрамя спецыяльнасці "лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый") будзе каштаваць для першакурснікаў 3690 рублёў. Раней гэта было 3360 рублёў. Пачынаючы з трэцяга курсу кошт будзе змяншацца і складзе 3660 рублёў. Летась было 3330 рублёў.

Белорусские вузы поднимают стоимость обучения
Кошт навучання ў МДЛУ / mslu.by

У сярэдзіне ліпеня міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец дапусціў павышэнне коштаў на навучанне ў ВНУ. "У цяперашні час гэтае пытанне знаходзіцца на стадыі разгляду", — казаў ён тады. Іванец нагадаў, што папярэдняе павышэнне коштаў было 1 верасня 2021 года.

"Прайшоў цэлы год, і цалкам відавочна, што такія выдаткі, як аплата паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі, павышэнне заробкаў педагогаў, абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, ствараюць перадумовы, каб павысіць кошт", — заўважыў Іванец.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі