Беларускія ВНУ палепшылі сваё становішча ў рэйтынгу лепшых універсітэтаў свету
Беларускія ВНУ палепшылі сваё становішча ў рэйтынгу найлепшых універсітэтаў свету, складзены брытанскім навукова-даследчым цэнрам QS Quacquarelli Symonds. Год таму ў БДУ было 317-е месца, цяпер — 295-е. БНТУ займае месца з 751-га па 800-е. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі год таму быў у другой тысячы ВНУ, сёлета знаходзіцца паміж 1001 і 1200-мі месцамі.
У 2021 годзе рэйтынг універсітэтаў самы вялікі за ўвесь час яго складання, агулам у ім прадстаўлена 1300 ВНУ.
На 1-м месцы Масачусэцкі тэхналагічны інстытут, на 2-м — Оксфардскі ўніверсітэт, на 3-м — Стэнфардскі ўніверсітэт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.