Беларускія ВНУ сканчаюць прыём на бюджэт, але будзе яшчэ шанец падаць дакументы

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт / adukar.com
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт / adukar.com

ВНУ ў Беларусі сканчаюць прыём дакументаў на бюджэт 24 ліпеня. Пасля ўнутраных выпрабаванняў, залічэнне на бюджэт павінна скончыцца 4 жніўня. Тым, дзе будзе недабор, дадаткова прымаць дакументы на бюджэт будуць з 5 па 7 жніўня.

Дакументы для паступлення на платную форму навучання ВНУ прымаюць да 8 жніўня.

Даўжэй ідзе прыём ва ўніверсітэты, якія рыхтуюць сілавікоў і сельскагаспадарчых работнікаў. На бюджэт туды можна падацца да 26 ліпеня ўключна. Калі чалавек хацеў бы атрымаць сельскагаспадарчую спецыяльнасць завочна, то дакументы можна падаць нават з 15 лістапада па 5 снежня.

Усяго ў 2022 годзе ВНУ збіраюцца набраць 53,5 тысяч абітурыентаў. На бюджэт — каля 27,7 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі