Беларускую АЭС афіцыйна прызналі неадпаведнай патрабаванням Канвенцыі Эспо

Гэта пацвердзілі краіны-чальцы Espo, паведамляе ru.delfi.lt.



На мінулым тыдні ў Жэневе краіны-чальцы Эспо зацвердзілі высновы пра тое, што праект Беларускай АЭС не адпавядае патрабаванням канвенцыі, паведамляе Міністэрства замежных спраў Літвы. Такія высновы былі зробленыя 15 красавіка 2013 года камітэтам Эспо.



Па сцверджанні МЗС Літвы, Беларусь заклікалі выканаць патрабаванні Канвенцыі Эспо і ўлічыць выстаўленыя Літвой пытанні. Беларусі таксама прапанавана звярнуцца ў Міжнароднае агенцтва атамнай энергетыкі (МАГАТЭ), якое правядзе незалежную экспертызу абранай Беларуссю пляцоўкі для АЭС.



Фота — delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі