Беларусы — лідары па заробках сярод працоўных мігрантаў у Расіі

Беларусы — лідары па заробках сярод працоўных мігрантаў у Расіі

Беларусы — лідары па заробках сярод працоўных мігрантаў у Расіі. Пра гэта сведчаць вынікі працы Цэнтра этнапалітычных і рэгіянальных даследаванняў, якія апублікавала газета “Коммерсантъ”. З яе вынікае, што легальны сярэдні заробак грамадзян Беларусі ў 2017 годзе ў Расіі складаў 41,1 тысячы расійскіх рублёў (крыху менш за 700 долараў). У тых жа ўкраінцаў гэтая лічба складае 30,8 тысячы (крыху больш за 500 долараў), у малдаван — 35,3 тысячы, у грузін і азербайджанцаў — па 35,9 тысячы рублёў.

Летась у Расіі працавала 711 тысяч беларусаў. Сёлета іх колькасць знізілася да 676 тысячы чалавек. Адна з прычын гэтай тэндэнцыі — насельніцтва ў рабочых узростах скарачаецца.

У даследаванні варта звярнуць увагу на той факт, што зніжаецца колькасць беларусаў-працоўных мігрантаў, якія выкарыстоўваюць рускую мову. У 2011 годзе на працы па-руску размаўляла 100%, сёлета — 94,6%, з сябрамі — 100% (у 2011-м) і 84,3% (у 2017-м). Кожны трэці беларус, які працуе ў Расіі, хацеў бы там застацца назаўсёды. Больш падрабязна пра даследаванне гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі