Беларусы на цырымоніі закрыцця Алімпіяды ў Рыа прайшлі пад залевай (фота)

Беларусы на цырымоніі закрыцця Алімпіяды ў Рыа прайшлі пад залевай (фота)

У Рыа-дэ-Жанейра 21 жніўня (паводле беларускага часу — ужо ўначы 22 жніўня) завяршыліся летнія Алімпійскія гульні. Цырымонія закрыцця адбывалася пад моцнай залевай.

Беларуская зборная на закрыцці Алімпіяды была прадстаўленая камандамі баскетбола, мастацкай гімнастыкі, лёгкай атлетыкі, а таксама сучаснага пяціборства. Сцяганосцам нашай зборнай быў срэбраны прызёр Гульняў у кіданні молата Іван Ціхан.

Сцяг Міжнароднага алімпійскага камітэта быў афіцыйна перададзены Токіа. Менавіта ў сталіцы Японіі пройдуць Алімпійскія гульні 2020 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі