Беларусы не вераць, што Януковіч выканае патрабаванні Еўрамайдана (слухаць)
Пра гэта кажуць мінакі на мінскіх вуліцах. Падрабязнасці — у свежай вулічнай апытанцы ад Еўрарадыё!
Плэер з апытанкай — крыху вышэй, паміж фотаздымкам і гэтым сказам.
Мінчукі лічаць, што Расія не дазволіць Украіне падпісаць дамову аб асацыяцыі з Еўрасаюзам, што "фактар энергарэсурсаў" пераможа. Некаторыя шчыра прызнаюцца, што ім не важна, хто пераможа на Еўрамайдане. Адчувальна, што ўкраінцам спачуваюць шмат людзей. Але ў іх поспех не вераць.
Дарэчы, падчас апытанкі карэспандэнт Еўрарадыё двойчы звярнуўся да англамоўных людзей. Абодва еўрапейцы апынуліся "не ў тэме" украінскіх падзеяў.
На фота: "Беркут" на месцы, дзе яшчэ нядаўна стаялі барыкады і намёты пратэстоўцаў.