Беларусы сталі менш купляць мяса і рыбы, больш — круп

Продажы рыбы і морапрадуктаў у 2022 годзе скараціліся ў Беларусі на 8% / nashkraj.by
Продажы рыбы і морапрадуктаў у 2022 годзе скараціліся ў Беларусі на 8% / nashkraj.by

У Беларусі зменшыліся продажы тавараў, піша reform.by са спасылкай на дадзеныя Белстата. Продажы харчовых тавараў у 2022 годзе скараціліся на 0,1%, а нехарчовых — на 6,2%.

Беларусы сталі менш купляць свежай гародніны і грыбоў (на 4,5%), рыбы і морапрадуктаў (на 8%), кандытарскіх вырабаў (на 6,1%), сокаў (на 14%) і нават сыроў (на 2,4%). Нязначна (на 0,9%), але знізіліся і продажы мяса, і субпрадуктаў.

А вось попыт на мясныя прадукты вырас — на 2,6%. Акрамя таго, летась выраслі продажы сметанковага масла, яек і расліннага алею. Рост склаў у межах 2,2-2,5 %. Заўважна больш сталі купляць круп (на 6%), а таксама цукру і цукразамяняльнікаў — на 8,5%.

На рынку нехарчовых тавараў важлівей за ўсё праселі продажы бытавой тэхнікі: пральных машын (на 17,2%), тэлевізараў (на 16,9%) халадзільнікаў і маразільнікаў (на 14,7%). Скараціліся і продажы паліва на 0,4%. Затое вырас збыт трыкатажнага адзення (на 18,1%), панчошна-шкарпэткавых вырабаў (на 4,2%) і трохі абутку (на 0,3%), а таксама лекаў (на 1,3%).

У Белстаце таксама адзначылі, што доля беларускіх тавараў у структуры раздробнага тавараабароту крамаў летась склала 60,9%. За год яна вырасла на 1,7 п.п. Пры гэтым на рынку харчавання гэтая доля склала 76,8%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі