Беларусы ў Польшчы купілі тавараў на мільярд злотых без падатку
У рамках сістэмы Tax Free 300 тысяч замежнікаў (пераважна беларусаў) вывезлі ў 2013 годзе праз Падляшскае ваяводства тавараў на амаль 1 мільярд злотых
Гэта амаль на 200 мільёнаў злотых больш, чым у 2012 годзе, паведамляе tvn24bis.pl са спасылкай на Мытную палату ў Беластоку.
Найбольшай папулярнасцю ў беларускіх пакупнікоў у Польшчы карыстаюцца бытавая тэхніка, хатняя электроніка і прадукты харчавання.
Фота — izgrodno.com