Беларусы выпусцілі дадатак для вывучэння роднай мовы — “Шаную”

Мабільны дадатак прызначаны для папулярызацыі беларускай мовы / Скриншоты экранов приложения
Невялікая каманда распрацоўнікаў і энтузіястаў выпусціла мабільны дадатак для вывучэння беларускай мовы — “Шаную”. Ён даступны карыстальнікам Android, спампаваць яго можна па гэтай спасылцы.
Каманда на сваім сайце паведамляе, што хоча папулярызаваць беларускую мову, каб беларусы свабодна размаўлялі на роднай мове.
У стварэнні кантэнту для дадатку “Шаную” прымалі ўдзел спецыялісты ў галіне беларускай філалогіі. Словы і фразы агучаныя прафесійнымі дыктарамі. Паводле слоў распрацоўнікаў, пры падборы матэрыялаў яны арыентуюцца на сучасныя акадэмічныя слоўнікі.
Каманду можна падтрымаць фінансава, каб пакрыць выдаткі на распрацоўку праекта. Калі вы знайшлі памылку, можна паведаміць пра яе, запоўніўшы спецыяльную форму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.