Беларусы за год зарабілі на патэнтах больш за 20 млн долараў

Беларусы за 2014 год зарабілі на патэнтах больш за 350 млрд рублёў (гэта больш за 20 млн долараў). Пра гэта паведаміла Ірына Рудакова, начальнік аддзела рэгістрацыі і эканомікі прамысловай уласнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці. Гаворка ідзе пра ўзнагароджванні па ліцэнзійных дамовах на аб'екты прамысловай уласнасці. Адзначаецца, што яны заключаныя, як з беларускімі заяўнікамі, так і з прадстаўнікамі іншых краін, а сярод іх — Нямеччыны, Расіі.

Як інфармуе партал tut.by, летась у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці было зарэгістравана 757 заявак па патэнты на вынаходніцтвы, а ў 2013-м іх было 1634. Істотнае зніжэнне звязваюць з падаражэннем патэнтнай пошліны, якую прывязалі да курса долара.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі