Беларусы заўзелі за Гуркова пад бел-чырвона-белымі сцягамі (фота)

На пачатку турніру ў розных месцах спартыўнага манежа заўзятары вывесілі некалькі невялікіх бел-чырвона-белых сцягоў. Калі ж пачаўся бой з удзелам Гуркова, актывісты разгарнулі велічэзны бел-чырвона-белы сцяг.

Сябры БНП ужо неаднаразова заўзелі пад гэтым сцягам за беларускіх спартоўцаў у розных краінах свету. Праўда, не заўсёды разгортваць беларускую нацыянальную сімволіку актывістам дазвалялі арганізатары. Такія спробы закончыліся скандалам падчас жаночага чэмпіянату Еўропы па баскетболе ў Быдгашчы ў 2011 годзе і падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Cтакольме ў 2013 годзе.

На гэты раз прэтэнзій арганізатараў да беларусаў з-за нацыянальных сцягоў не было. Шматлікія італьянскія заўзятары падыходзілі да беларусаў, цікавіліся сцягам і выказвалі ім сваю падтрымку.

Як ужо раней паведамляла Еўрарадыё Віталь Гуркоў з суботы на нядзелю 26-га студзеня заваяваў  тытул чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў па муай-тай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі