Беларусы зноў у НХЛ: Ягор Шаранговіч будзе заяўлены ў склад "Нью-Джэрсі"

На апошняй трэніроўцы Ягор Шаранговіч гуляў у тройцы нападу / pressball.by
На апошняй трэніроўцы Ягор Шаранговіч гуляў у тройцы нападу / pressball.by

Форвард Ягор Шаранговіч будзе заяўлены за асноўную каманду "Нью-Джэрсі Дэвілз". Першы матч сезона рэгулярнага чэмпіянату НХЛ "Нью-Джэрсі" згуляе супраць "Бостан Брюинз", гульня пройдзе 15 студзеня. Мяркуецца, што беларус выйдзе на лёд пад 17-м нумарам, паведамляе телеграм-канал "Хоккейная варка".

Напярэдадні беларускі форвард прыняў удзел у апошняй трэніроўцы "Нью-Джэрсі" перад пачаткам сезона. Беларус працаваў у першай тройцы нападу. Яго партнёрамі былі —  1-ы нумар драфта-2019 Джэк Х'юз і Кайл Палм'еры, паведамляе "Прессбол".

У трох трэніровачных гульнях перадсезоннага кэмпа Шаранговіч закінуў тры шайбы і аддаў дзейсную перадачу.

Апошнім разам беларус выходзіў на лёд у рамках рэгулярнага чэмпіянату НХЛ у сакавіку 2016 года — гэта быў Міхаіл Грабоўскі ў матчы "Нью-Ёрк Айлендэрс" супраць "Пітсбург Пінгвінз".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі