"Белавія" аб'явіла, што прыпыняе рэйсы ў Літву
"Белавія" аб'явіла, што з 25 траўня прыпыняе рэйсы ў Літву. Авіякампанія спасылаецца на рашэнне літоўскага ўраду не прапускаць самалёты, якія праходзяць праз тэрыторыю Беларусі.
Прыпыненне папярэдне працягнецца да 26 чэрвеня.
"Мы вымушаныя адмяніць палёты ў Вільню... Мы прыносім свае прабачэнні, а таксама шкадуем аб сітуацыі, якая склалася па абсалютна не залежных ад нас прычынах", — паведамляе прэс-служба "Белавія".
Літва адрэагавала на гвалтоўную пасадку борта Ryanair Афіны — Вільня ў Мінску. Лётаць над сваёй тэрыторыяй "Белавія" забараніла Вялікабрытанія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.