"Белавія" аднаўляе рэйсы ў Алматы

"Белавія" аднаўляе рэйсы ў Алматы

"Белавія" аднаўляе рэгулярныя рэйсы ў Алматы. Яны стартуюць 16 чэрвеня. Як паведамляе прэс-служба авіякампаніі, рэйсы будуць выконвацца два разы на тыдзень — у серады і суботы. З Нацыянальнага аэрапорта Мінск самалёт вылятае ў 20:05, а прыбывае ў 3:55. Рэйсы з Казахстана ў Беларусь будуць адбывацца ў чацвяргі і нядзелі: вылет з Алматы ў 5:10, а прыбыццё ў 7:20.

Як паведамляе ТАСС, улады Казахстана прынялі рашэнне з 7 чэрвеня павялічыць колькасць авіярэйсаў не толькі з Беларуссю, але і з Турцыяй, Узбекістанам. Падкрэсліваецца, што яны будуць выконвацца з строгім выкананнем санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.

Пасля закрыцця для самалётаў "Балавія" неба краін ЕС і Украіны, авіякампанія намагаецца павялічыць колькасць рэйсаў на ўсход.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі